Багуслаў Марціну (1890–1959) – Ронда з Сімфоніі №3
Бенджамін Брытэн (1913–1976) – Канцэрт для скрыпкі з аркестрам
Салістка – Марына Новак
Гражына Бацэвіч (1909–1969) – Музыка для струнных, труб і ўдарных
“ІГРАЕМ УПЕРШЫНЮ”
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў
Салістка – Марына Новак (скрыпка)
Дырыжор – Аляксандр Анісімаў
***
15 мая на сцэне Белдзяржфілармоніі Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь прэзентуе канцэртную праграму пад дэвізам “Іграем упершыню!”. Усе творы, заяўленыя ў праграме, будуць выконвацца ўпершыню ў Беларусі:
- “Ронда” з Сімфоніі № 3 выбітнага чэшскага кампазітара XX стагоддзя Багуслава Марціну;
- “Музыка для струнных, труб і ўдарных” Гражыны Бацэвіч, першай польскай жанчыны-кампазітара, якая атрымала міжнароднае прызнанне;
- Канцэрт для скрыпкі з аркестрам аднаго з найбуйных ангельскіх кампазітараў XX стагоддзя Бенджаміна Брытэна. Сола на скрыпцы выканае Марына Новак.
За дырыжорскім пультам – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў.