М.Рымскі-Корсакаў – Сімфанічная сюіта “Шахеразада”
– Кампазіцыя А.Анісімава па музыцы балетаў “Шчаўкунок”, “Спячая прыгажуня”, “Лебядзінае возера” П.Чайкоўскага
КАЛЯДНЫ ГАЛА-КАНЦЭРТ
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў
***
Напярэдадні чароўных калядных і навагодніх святаў Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь падорыць сваім слухачам прыгожую канцэртную праграму з твораў Мікалая Рымскага-Корсакава і Пятра Чайкоўскага.
На сцэне Вялікай канцэртнай залы Белдзяржфілармоніі 23 снежня прагучаць: сімфанічная сюіта “Шахеразада”, фрагменты музыкі з балетаў “Спячая прыгажуня”, “Лебядзінае возера” і “Шчаўкунок” пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора сімфанічнага аркестра – народнага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Анісімава.
Гэта праграма стане першай з цыкла святочных канцэртаў. Яго працягнуць “Новы год у філармоніі” 31 снежня і “Стары Новы год у філармоніі” 14 студзеня 2023 года. Чакаем вас на нашых канцэртах, і добры настрой на ўвесь год вам забяспечаны!