Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Канцэрт да 20-годдзя творчай дзейнасці заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Юліі Стэфановіч

Дата: 17.11.2022 пачатак у 19:00
У праграме:

В.А.Моцарт – Уверцюра да оперы “Чароўная флейта”

Э.Элгар – Варыяцыі на арыгінальную тэму (“Энігма”), ор.36

Варыяцыя №9 “Німрод”

С.Барбер – Канцэрт для скрыпкі з аркестрам, ор.14

А.Глазуноў – Сімфонія №8 Мі-бемоль мажор, ор.83

Да 20-годдзя творчай дзейнасці заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Юліі Стэфановіч

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў

заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

Юлія Стэфановіч скрыпка

Дырыжор – Аляксандр Анісімаў

***

Гучыць трэці званок, публіка запаўняе залу, аркестр займае сваё месца на сцэне. Цішыня ў зале.

І на сцэну выходзіць прыгожая маладая ледзі са скрыпкай. Публіка знае яе і горача вітае. Гэта нязменны цягам 20-ці гадоў лідар аркестра – канцэртмайстар першых скрыпак Юлія Стэфановіч.

Мабыць, ніводная праграма не абыходзіцца без сімфанічнага твора, у якім мы чуем яркае, віртуознае сола Юліі.

І я свядома імкнуся ўлучаць такія п’есы ў рэпертуар аркестра – “Шахеразада” М.Рымскага-Корсакава, “Жыццё героя” Р.Штрауса, аркестравыя сюіты П.Чайкоўскага, Сімфоніі С.Рахманінава, Д.Шастаковіча, балетныя сюіты: “Лебядзінае возера”, “Спячая прыгажуня”, “Раймонда”.

Юлія з скрыпкай у руках – гэта дзіўнае спалучэнне строга арыстакратычнага артыстызму з яркай індывідуальнай эмацыйнасцю. Асабліва гэта захапляе слухачоў і музыкантаў аркестра ў такіх творах, як “Поры года” А.Вівальдзі, Канцэрт для скрыпкі і габоя І.С.Баха, Канцэрт для скрыпкі К.Шыманоўскага, Канцэрт для скрыпкі Я.Глебава, “Пакуты па Марку” і “Душа над горадам” Г.Гарэлавай.

Адважны, дзёрзкі выбар для свайго бенефісу – Канцэрт С.Барбера – кажа аб маладосці, рызыкоўнасці, захопленасці скрыпачкі сваім шляхам. Гэты твор не гучаў у Мінску мінімум 40 гадоў і таму выкліча вялікую цікавасць меламанаў. І не выпадкова. Тры кантрастныя часткі гэтага цыкла яднае талент і майстэрства амерыканскага кампазітара. А то, што канцэрт рэдка гучыць, – вынік яго вялікай тэхнічнай складанасці. Пераадолець яе пад сілу толькі віртуозам высокага класа.

Такім, як Юлія Стэфановіч.

Аляксандр Анісімаў

Концерт к 20-летию творческой деятельности заслуженной артистки Республики Беларусь Юлии Стефанович