Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Канцэрт-паэма “Месяцовае святло”

Дата: 15.11.2019 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

КАНЦЭРТ-ПАЭМА “МЕСЯЦОВАЕ СВЯТЛО”

 

Тэатр класічнай музыкі “Імпрэсія” і Белдзяржфілармонія прэзентуе канцэрт-паэму “Месяцовае святло” з пралогам, эпілогам і скразным развіццём, які адбудзецца 15 лістапада 2019 года ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі. Праграма ўпершыню была выканана з аншлагам у дні II Еўрапейскіх гульняў і атрымала мноства захопленых водгукаў!

У гэтым грандыёзным дзеянні будуць злучаны розныя віды мастацтваў: музыка, літаратура, танец, жывапіс.

Падчас імпрэзы Вы будзеце максімальна ўцягнены ў дзейства з дапамогай гульні святла і ценю, разнастайных каляровых фарбаў, прынцыпу бесперапыннага развіцця, а таксама пэўным чынам выстаўленых музычных інструментаў для стварэння эфекту аб’ёмнага гуку.

У канцэрце Вы пачуеце адны з самых вядомых класічных твораў у выкананні лепшых артыстаў Рэспублікі Беларусь!

Літаратурны аповед, убудаваны ў канцэрт, створыць атмасферу бесперапыннага развіцця. А афармленне малюнкамі яшчэ больш наблізіць да мастацкай задумы.

Дэталёвей пра канцэрт: https://impressia.by/

 

У праграме:

А.Вівальдзі. Канцэрт соль мінор для флейты “La Notte “(“Ноч”), op.10 №2

А.П’яцола. Танга “Oblivion” (“Забыццё”)

Ф.Кулау. Вялікае трыа Cоль мажор для дзвюх флейтаў і фартэпіяна, op.119

Р.Арлен. “Somewhere over the Rainbow” (“Недзе над вясёлкай”)

К.Дэбюсі. “Месяцовае святло” з “Бергамаскай сюіты”

І.С.Бах. Арыя з Аркестравай сюіты №3 Рэ мажор

Дж.Качыні. “Ave Maria”

І.С.Бах. Таката і фуга рэ мінор для аргана

Х.Радрыга. Канцэрт для гітары з аркестрам “Аранхуэс” (II частка)

Л. ван Бетховен. Саната №14 до-дыез мінор для фартэпіяна “Месяцовая”, ор.27 №2

Концерт-поэма «Лунный свет»