Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Канцэрт салістаў Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь

Дата: 19.05.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Вакал

Новая канцэртная праграма прадэманструе яркія старонкі камернай творчасці вялікіх кампазітараў розных эпох – ад Адраджэння да рамантызму.

Слухачы змогуць пагрузіцца ў атмасферу замкавай і сядзібнай музыкі XVI–XVII стагоддзяў, заходнееўрапейскага салоннага музыкавання XVIII–XIX стагоддзяў і атрымаць асалоду ад рускага класічнага раманса.

Лепшыя галасы заслужанага калектыву Дзяржаўнага камернага хору Беларусі прэзентуюць публіцы праграму камернай вакальнай і інструментальнай музыкі ў Малой зале імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі.

Канцэпцыя канцэрта злучана з багатай гісторыяй дамашняга музыкавання, што ахапляе розныя музычныя стылі і жанры.

Выкананне твораў невялікага калектыву інструменталістаў і (ці) вакалістаў на працягу шмат якіх стагоддзяў заставалася папулярным спосабам баўлення часу сярод аматараў музыкі.

Для вас прагучаць італьянскія канцоны рэнесанснага кампазітара Джавані Даменіка да Нолы, сярэдневяковыя танцы для лютні, вакальныя творы Джавані Легрэнцы, Жана-Батыста Векерлена, Гаэтана Даніцэці, Жака Афенбаха, Каміля Сен-Санса, Міхаіла Глінкі, а таксама “Раманс” для фартэпіяна Пятра Чайкоўскага.

У канцэрце бяруць удзел:

Арына Аляксеева сапрана

Наталля Міхайлава сапрана

Вераніка Чарняўская сапрана

Кацярына Крашчук меца-сапрана

Алёна Мазурык меца-сапрана

Людміла Смірнова меца-сапрана

Павел Гонца тэнар

Дзяніс Іваноў бас

Рыгор Сілівончык бас

Дар’ян Шахаб гітара

Іван Фінскі фартэпіяна

Варвара Царук клавесін

Мастацкі кіраўнік –

заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

Наталля Міхайлава

Канцэрт у адным аддзяленні. Працягласць каля 75 хвілін

Концерт солистов Государственного камерного хора Республики Беларусь