Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў

Маргарыта Ляўчук: Вялікі сольны канцэрт

Дата: 29.10.2018 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Вакал

Яна падобна да лясной птушкі.

…птушкі з чарадзейнай палескай пушчы, чый голас лёгка распазнаецца ў гушчары дрэў сярод разнастайнага птушынага спеву.

Асцярожная, жвавая, з непрыкметным асабістым жыццём.

Такіх раней на Палессі называлі Алесямі, Ганнамі… Іх абліччам, на якім адбілася повязь з магутным родам і зямлёй, быў скароны Іван Мележ, знайшоўшы там сваю Ганну Чарнушку…

Маргарыта Ляўчук — “дзяўчына з Палесся” — сёння прызнаная музычным светам спявачка, пераможца шматлікіх міжнародных конкурсаў, жаданая госця прэстыжных оперных тэатраў.

Яе голас, паходжаннем з маленькага Мазыра, радзімы славутага баса Фёдара Стравінскага, узбагачоны пушчанскімі вібрацыямі старажытнай зямлі дрыгавічаў, скарае публіку Заходняй і Ўсходняй Еўропы.

29 кастрычніка на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі голас Маргарыты будзе гучаць для сталічнай публікі ў творах Я.Голанда, С.Манюшкі, В.А.Моцарта, В.Беліні, Дж.Вэрдзі, Г.Даніцэці і інш.

Дзень, відавочна, будзе ясны, а вечар — несканчона радасны.

 

 

Сольный концерт Маргариты Левчук (сопрано)