Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

“Міхаіл Радунскі і сябры”

Дата: 31.05.2019 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

МІХАІЛ РАДУНСКІ І СЯБРЫ

 

У канцэрце бяруць удзел:

Павел Бацян скрыпка

Мікалай Чарнуха альт

Аляксандра Іванова альт

Юлія Ражкоўская віяланчэль

Андрэй Шынкевіч кантрабас

Яраслаў Макарыч гітара

Кірыл Кедук фартэпіяна

Аляксей Пшанічны фартэпіяна

 

У праграме: В.А.Моцарт, Р.Шуман, Дз.Шастаковіч, С.Рахманінаў, Х.Радрыга, Дж.Соліма

 

"Не пачуць сёння віяланчэль Міхаіла Радунскага — як не прачытаць “Арланда” Вірджыніі Вульф, як не паглядзець Цільду Суінтон у аднайменным фільме, як не пакаштаваць “Château Gruaud-Larose” і не пазнаёміцца з “Гасцініцай. Бельгія” Ганны Севярынец…

Віяланчэліст Міхаіл Радунскі сёння — як Фрыдрых Шэлінг напачатку ХІХ стагоддзя. Як Хрыстафор Калумб у ХV-ым.

Прадчуванне адкрыцця. Святло, пра якое здагадваемся, але не даем веры…

Не афекты, а праўда. Тая самая, без якой мы засмяглі ў збалелым існаванні…

Раптам вам пашанцуе? У праўды добры густ. Яна сама абірае час, месца, краіну і праз каго быць выказанай. Хутчэй за ўсё вам пашанцуе.

31 мая на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі — маналогі віяланчэлі, размовы-дыялогі Міхаіла Радунскага з музыкай, часам, сучаснасцю, аднадумцамі, паплечнікамі, прысутнымі.

Уражанні неабмежаваныя суб’ектыўнасцю. У акіяне верагоднасці ёсць суцяшэнне для кожнага…

І — гучанне.

Нетутэйшай.

Праўды."

Ларыса Сімаковіч

“Міхаіл Радунскі і сябры”