Кампазітару Арно Бабаджаняну прысвячаецца
Міжнародны музычны праект-фестываль “ВЯЛІКІ АРНО!”
Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча
Салісты аркестра – Андрэй Коласаў
Анастасія Рачыцкая
Ігар Задарожны
Наталля Брацлоўская
Салісты Фонду Арно Бабаджаняна з Расіі, Арменіі, Казахстана –
Карыне Асіран
Сурэн Платонаў
Дзмітрый Несцераў
Максім Шчарбіцкі
Арсен Сцепанян (Арменія)
Эльгіза Каражанава (Казахстан)
дзіцячы ансамбль “Ноткі Арно”
Аляксандр Маўсясян (кеманча)
Дырыжор і аранжоўнік твораў – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко
***
22 кастрычніка на сцэне Вялікай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца грандыёзны гала-канцэрт, прысвечаны творчасці выбітнага армянскага кампазітара, піяніста і педагога, народнага артыста СССР Арно Аруцюновіча Бабаджаняна, – класіка савецкай песні, аўтара мноства папулярных і любімых у народзе хітоў. Сярод іх – “Каралёва прыгажосці”, “Дзякую табе”, “Вяселле”, “Не спяшайся”, “Чортава кола”, “Вярні мне музыку”, “Лепшы горад зямлі”, “Накцюрн”. Гэтыя і шмат якія іншыя мелодыі, што сталі сапраўды залатымі шлягерамі, прагучаць у акампанеменце Нацыйнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча. Іх выканаюць салісты аркестра – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ігар Задарожны, Андрэй Коласаў, Анастасія Рачыцкая і Наталля Брацлоўская і запрошаныя артысты, салісты Фонду памяці Арно Бабаджаняна.
Аўтарскі канцэрт кампазітара Арно Бабаджаняна – вынік супрацы Фонду памяці Арно Бабаджаняна, Асацыяцыі “БелБрэнд” – заснавальніка Міжнароднай музычнай прэміі Еўразійскага эканамічнага звязу “BELBRAND AWARD” – і Беларускай дзяржаўнай філармоніі.