Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў

Музычна-адукацыйная праграма для дзяцей і юнацтва “Усё можа музыка!”

Дата: 02.11.2021 пачатак у 11:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей
В программе:

лепшыя нумары з музычных спектакляў і канцэртных праграм Філармоніі для дзяцей і юнацтва, шэдэўры сусветнай класічнай музыкі

У дні школьных восеньскіх канікул!

Музычна-адукацыйная праграма для дзяцей і юнацтва УСЁ МОЖА МУЗЫКА!

Філармонія для дзяцей і юнацтва – гэта легендарны калектыў Белдзяржфілармоніі, які летась адзначыў свой 60-гадовы юбілей. Рэпертуар Філармоніі для дзяцей і юнацтва з кожным годам робіцца шырэй і разнастайней і ахоплівае музыку розных стыляў і жанраў. У творчым партфелі калектыву – музычныя спектаклі і казкі для дзяцей, музычна-адукацыйныя канцэртныя праграмы для дзіцяча-юнацкай аўдыторыі, канцэрты класічнай музыкі для сталай, падрыхтаванай публікі.

У новай канцэртнай праграме “Усё можа музыка!” будуць прэзентаваны розныя віды творчай дзейнасці Філармоніі для дзяцей і юнацтва. У выкананні салістаў-вакалістаў і салістаў-інструменталістаў прагучаць лепшыя нумары з рэпертуарных музычных спектакляў калектыву, шэдэўры сусветнай класічнай музыкі і творы сучасных кампазітараў. Аўтар праграмы, вядучая і музыказнаўца Любоў Сыцько ў сваім выступленні закране самыя розныя тэмы з вобласці музыкі – ад узнікнення і будовы музычных інструментаў, разнастайнасцяў пеўчых галасоў да гісторыі стварэння музычных твораў, што гучаць у праграме.

Выканаўцы – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі

Ганна Янкоўская сапрана

Максім Абравец барытон

Уладзіслаў Даніловіч барытон

Дзмітрый Тунік бас

Наталля Змітровіч домра

Уладзімір Козін гітара

Андрэй Дзяргай кларнет

Анатоль Цяльцоў баян

Партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў

Таццяна Лясун

 

Музыкально-образовательная программа для детей и юношества «Всё может музыка!»