Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год исторической памяти

“Музычная гасціная” прэзентуе: музыка Майкла Наймана

Дата: 19.11.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

Майкл Найман

– Сюіта з музыкі да к/ф “Піяніна”

– Трыа “Time Will Pronounce”

– Фартэпіянны квінтэт

МУЗЫКА МАЙКЛА НАЙМАНА

Музычная гасціная

Мастацкі кіраўнік – Таццяна Старчанка фартэпіяна

У канцэрце бяруць удзел:

Кацярына Архіпава скрыпка

Валянціна Навуменка скрыпка

Аліна Кішкурно альт

Станіслаў Петчанка віяланчэль

Таццяна Старчанка фартэпіяна

Майкл Найман – кампазітар, музычны крытык і тэарэтык, адзін з асноватворцаў папулярнага ў наш час мастацкага накірунка “мінімалізм” (упершыню сам і ўжыў гэты тэрмін), кінакампазітар, які напісаў музыку да амаль сотні фільмаў, дыскаграфія якога ўжо пераходзіць за сотню і гэты спіс яшчэ працягваецца (!), чалавек, які ў інтэрв’ю можа дазволіць сабе адгукнуцца пра сваю творчасць так: “Я сціпла заўважыў бы пра сябе, што я адзін з галоўных геніяў ХХ стагоддзя. У залежнасці ад настрою я мог бы і вельмі хваліць сваю музыку, і вельмі цвёрда яе лаяць”.

“Сёння кампазітар-мінімаліст Майкл Найман, поспех к якога прыйшоў з фільмамі рэжысёра Пітара Грынўэя, папулярны амаль гэтак жа, як яго амерыканскі калега Філіп Глас і амаль гэтак жа любім «прагрэсіўнай» публікай, што жадае чуць рок ува ўсім што хочаш, толькі не ў рок-гуртах” (Гукі Ру).

Музыка легендарнага Наймана – у канцэрце “Музычнай гасцінай” Таццяны Старчанка. На адну сцэну з аўтарам праекта таксама выйдуць Кацярына Архіпава, Валянціна Навуменка (скрыпка), Аліна Кішкурно (альт), Станіслаў Петчанка (віяланчэль). У праграме – сюіта з музыкі да к/ф “Піяніна”, Трыа “Time Will Pronounce” і Фартэпіянны квінтэт.

«Музыкальная гостиная» представляет: музыка Майкла Наймана