Музычная казка пра Дабро і Зло
“ЧАРОЎНАЕ ДРЭВА ПАЗНАННЯ”
У казачным каралеўстве ўсё як заўсёды – Прынцэса спрачаецца з мамай Каралевай, Маркіз спрабуе ўсім дагадзіць ... Раптам маладой Прынцэсе сніцца сон, у якім Ведзьма Малефісента бярэ ў палон чароўнае дрэва пазнання, каб яго плады не дасталіся людзям. Выратаваць дрэва дабра і пазнання, перамагчы злую Ведзьму змогуць толькі двое – ён і яна, пара адданых сэрцаў.
Гэта класічная чароўная казка, у якой верная дружба і любоў перамагае Зло. Вас чакаюць дзіўныя прыгоды, чароўныя ператварэнні, баі на шпагах і шмат іншага!
Кампазітар – Уладзімір Саўчык
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык – Таццяна Мажар
Выканаўцы роляў – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Белдзяржфілармоніі:
Каралева – Святлана Еўтух
Маркіз – Уладзіслаў Даніловіч
Прынцэса – Ангеліна Мажар
Менестрэль – Уладзімір Козін
Фея – Ганна Янкоўская
Ведзьма – Святлана Старадзетка