Музычны спектакль “НЯЗНАЙКА”
21 лютага 2026 года Культурны духоўна-асветніцкі цэнтр «Каўчэг» пры Свята-Елісавецінскім манастыры і Беларуская дзяржаўная філармонія прэзентуюць музычны спектакль па матывах вядомага твора Мікалая Носава з выдатнымі музычнымі нумарамі аўдыяспектакля Генадзя Гладкова ў пералажэнні для жывога выканання.
У цэнтры апавядання – малюсенькія жыхары Кветкавага горада. Адным словам, малыя-карантышы. Кожны з іх абсалютна ўнікальны і атрымаў поспех у сваёй любімай справе. Але самы вядомы сярод іх – малыш-карантыш па імені Нязнайка.
Ох, і дзіўны гэты Нязнайка! Ён не ведае супакою ніводнай хвіліны! Яму ўсё цікава і ўсё трэба паспрабаваць. Толькі ў чым яго талент? Які занятак падыдзе яму больш за ўсё? Прыходзьце і даведаецеся!
Вас чакае добрая музычная казка пра пошук сябе, працавітасць, узаемадапамогу і сяброўства.
Выканаўцы – лаўрэаты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Філармоніі для дзяцей і юнацтва Беларускай дзяржаўнай філармоніі
Аўтар праекта – музыкавед Кацярына Агароднікава
























