Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год добраўпарадкавання

“Музыка свету”: Павел Казак (саксафон), Ганна Саакян (фартэпіяна)

Дата: 06.03.2025 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

Ф.Дэкрук, А.П’яцола, Ф.Сай, Д.Салерас, А.Курбатаў

“МУЗЫКА СВЕТУ

Павел Казак (саксафон)

Ганна Саакян (фартэпіяна)

***

Вясна – час змен і новых чаканняў. Хочацца натхнення! Для шмат каго гэтай крыніцай з’яўляюцца падарожжы, чаканыя сустрэчы... Канцэртная праграма “Музыка свету” раскажа пра розныя культуры і традыцыі, а правадырамі ў музычны сусвет у гэты вечар стануць саксафон (Павел Казак) і фартэпіяна (Ганна Саакян).

Шматлікія кампазітары звярнулі сваю ўвагу на незвычайнае гучанне аднаго з наймалодшых інструментаў – саксафона. Яго голас можа быць падобен хамелеону: далікатны, пачуццёвы, настойлівы, хвалявальны, які суперажывае... Арыгінальная музыка Фернанды Дэкрук, Фазыла Сая, Давіда Салераса, Аляксея Курбатава, перакладанне сачыненняў Астара П’яцолы раскрыюць усе межы і выканальніцкія магчымасці саксафона. Канцэртная праграма будзе насычана прэм’ернымі выкананнямі. Кожны слухач зможа знайсці нешта вельмі блізкае для сябе, адцягнуцца ад штодзённай мітусні.

 

«Музыка мира»: Павел Казак (саксофон), Анна Саакян (фортепиано)