Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

Мюзікл для дзяцей “Навагодні зарапад”

Дата: 31.12.2018 пачатак у 11:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

У казачным лесе пачынаецца падрыхтоўка да сустрэчы Новага года. Чароўная флейта дапамагае Снягурцы пакрыць галінкі дрэваў мяккім, пухнатым снегам, абараніць іх ад сцюжы і марозу. Добры Казачнік прыдумляе для дзяцей новую навагоднюю казку. Героі ажываюць, і сапраўдная навагодняя прыгода пачынаецца…

Але Снежная Каралева не падзяляе ўсеагульнай радасці ад набліжэння навагодняга свята. Ёй надакучылі весялосць, дзіцячы смех і падарункі, яна хоча цішыні і супакою. Каралева вырашае скрасці чароўную флейту. Перастане ісці снег, і ўсё замерзне. А калі Дзед Мароз адправіцца на сваіх чароўных санях да дзяцей, каб павіншаваць іх з Новым годам, злая Снежная Каралева адважыцца захапіць уладу ў свае рукі. Хто ж пераможа – Дабро ці Зло?

Вас чакае незабыўная сустрэча з самымі любымі казачнымі персанажамі – Віня-Пыхам і Парсючком, Міні Маўс, вясёлым Рудым Шчанюком (знакам года, які сыходзіць), Жалезным Чалавекам і, вядома, з Дзедам Марозам і Снягуркай!

 

Аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык – Таццяна МОЖАР

Кампазітар – Уладзімір САЎЧЫК

Балетмайстар – Марына ФІЛАТАВА

Выканаўцы роляў – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Белдзяржфілармоніі

Мюзикл для детей «Новогодний звездопад»