“НА РАСТВО ХРЫСТОВА АНЁЛ ПРЫЛЯЦЕЎ…”
Вось ужо на працягу двух тысячагоддзяў людзі адзначаюць Раство – бадай, самае светлае свята. У гэтыя дні мы дорым падарункі і любоў, якая напаўняе сэрцы.
Снежаньскі канцэрт Дзяржаўнага камернага хору Беларусі – наш падарунак мінскай публіцы.
Любімыя навагоднія і калядныя кампазіцыі розных краін, вядомыя мелодыі кіно, апрацоўкі папулярнай музыкі, творы для гітары і клавесіна зробяць зімні вечар асабліва ўтульным і цёплым.
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава.
Салісты: Арына Аляксеева (сапрана), Вераніка Чарняўская (сапрана), Кацярына Крашчук (меца-сапрана), лаўрэат міжнародных конкурсаў Дар’ян Шахаб (гітара), Варвара Царук (клавесін), Іван Фінскі (фартэпіяна).
У канцэрце бяруць удзел: узорны дзіцячы хор “ЛІРА” Сярэдняй школы №66 г.Мінска, зводны хор “АКТАВА” і ансамбль “КАРНАВАЛ” Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №8 імя Р.Р.Шырмы г.Мінска.
Канцэрт у двух аддзяленнях