Георг Фрыдрых Гендэль, Іаган Себасцьян Бах, Франц Шуберт, Карл Орф, Георгій Свірыдаў, Галіна Гарэлава, Алена Атрашкевіч, Уладзімір Карызна, Алег Хадоска, Эрык Эшэнвалдс, Вячаслаў Пяцько, Анастасія Бендэрская і інш.
Дзе пачынаецца музыка?..
Як нараджаецца гук?..
У пошуку адказаў зліюцца разам галасы, слова і пластыка. Фантазійнае дзеянне пагрузіць у атмасферу натхнённай творчасці, надзей і духоўных імкненняў, дзіўны свет музычных адкрыццяў.
Дыялог Артыста і Сцэны адзінай ніткай звяжа чараду знаёмых і новых музычных вобразаў. Прагучыць музыка Гендэля, Шуберта, Орфа, прэм'еры беларускай музыкі, апрацоўкі народных песень і джазавыя аранжыроўкі любімых класічных мелодый.
“Нараджэнне гуку” – новая музычная імпрэза, падрыхтаваная Заслужаным калектывам Дзяржаўным камерным хорам Рэспублікі Беларусь да свайго юбілею. За 35 гадоў творчай дзейнасці калектыў пашырыў уяўленні аб магчымасцях харавога калектыву, прадставіўшы публіцы тэатралізаваныя канцэрты, музычныя спектаклі і сапраўдны харавы тэатр.
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля МІХАЙЛАВА.
У канцэрце бяруць удзел зоркі беларускай сцэны – фартэпіянны дуэт Наталля ГРОМАВА і Валерый БАРАВІКОЎ, саксафаніст і заснавальнік унікальнага аркестра BELSAXO Павел КАЗАК, а таксама маладзёжная студыя пластычнага тэатра і Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь дзіцяча-маладзёжны хор “Ліра” пад кіраўніцтвам Алены ЛАЦАПНЁВАЙ.
Спецыяльна да канцэрта ў фае Вялікай залы арганізавана прысвечаная музыцы экспазіцыя графікі і скульптуры заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь скульптара Аляксандра ФІНСКАГА.