6 лістапада 2018 года ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі па шматлікіх просьбах працоўных адбудзецца чарговы канцэрт з цыклу «Назад у СССР» – «Пад знакам якасці!».
Галоўнай дзеючай асобай гэтага незвычайнага вечара зноў будзе Ігар Задарожны – залаты барытон беларускай эстрады, удзельнік шматлікіх папулярных тэлевізійных праектаў, вядомы спявак, які не стамляецца здзіўляць і радаваць сваіх шматлікіх прыхільнікаў.
У праграме канцэрта – песні савецкай эпохі часоў Мусліма Магамаева, Эдуарда Хіля, Валерыя Абадзінскага, Ганны Герман, Сафіі Ратару ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Казінца. Разам з Ігарам Задарожным песенныя рэтра-хіты выканаюць Надзея Бронска, Марына Васілеўская, Анстасія Рачыцкая і Андрэй Коласаў. Дырыжор і аўтар аранжыровак твораў канцэрта – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко.
“Савецкае – значыць выдатнае!" Гэты лозунг цалкам актуальны і сёння, калі гаворка заходзіць пра песенную эстраду СССР у яе лепшых узорах. Выдатны настрой і яркае відовішча дапамогуць падараваць шоў-балет «Феерыя» ансамбль танца «Чабарок», вакальны гурт «Дыямант».
Пасля канцэрту ў фае Белдзяржфілармоніі адбудзецца танцавальная вечарына «Назад у СССР» у суправаджэнні вакальна-інструментальнага ансамбля “Знак якасці”!
Атмасфера савецкага часу і пачуццё настальгіі гарантаваныя!
Даведкі па тэлефонах:
+375297671861 (МТС)
+375291271861 (VELKOM)
Падрабязнасці на сайце www.zador.by