Па добрай традыцыі ўвечар 31 снежня галоўны аркестр краіны пад кіраўніцтвам маэстра Аляксандра Анісімава запрашае гледачоў на святочны канцэрт “Новы год у філармоніі”.
У праграме – любімая класіка, прэм’еры новых мелодый, выступленні салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, чэмпіёнаў Беларусі па спартыўных танцах і шмат іншых сюрпрызаў.
Пачатак канцэрта а 18 гадзіне.
З Новым годам!