Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Organo Duo: Юры Габрусь і Варвара Царук

Дата: 16.05.2018 пачатак у 20:00
Катэгорыя: Арган

Organo Duo

музыка для арганнага дуэта

Юры Габрусь

Варвара Царук

арган

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

прадстаўляе

цыкл канцэртаў вакальнай і арганнай музыкі

contra gravitatem

NONOSTANTE LA GRAVITÀ

ГРАВІТАЦЫІ НАСУПЕРАК

Упершыню ў Беларусі з’явіўся свой арганны дуэт! Арыгінальныя творы для аргана ў чатыры рукі і чатыры нагі, а таксама транскрыпцыі вядомых сімфанічных твораў выканаюць маладыя арганісты Дзяржаўнага камернага хору – Юры Габрусь і Варвара Царук.

Юры Габрусь скончыў Акадэмію музыкі і драмы Гётеборгскага ўніверсітэту (Швецыя) на факультэце царкоўнай музыкі і аргана ў знакамітага арганіста і даследчыка д-ра Дж. Спеерстры (арган), д-ра К. Нэльсан (арган), д-ра Ё. Ландгрэна (імправізацыя). У 2011 г. Юры з’яўляўся студэнтам па абмену ў Акадэміі Мастацтваў у Брэмене (Германія), дзе яго настаўнікамі былі прафесар д-р Х. Давідсан (арган), Р. Кельбер (арган), К. Громан (імправізацыя). З 2003 па 2006 г. Юры працаваў асістэнтам-арганістам у Касцёле Найсвяцейшай Троіцы (г.Мінск). З 2003 г. з’яўляецца тытулярным арганістам Новаапостальскай царквы ў Мінску. Актыўна ўдзельнічаў у міжнародных арганных конкурсах, Акадэміях арганістаў Гётеборга, майстаркласах такіх знакамітых выканаўцаў як Т. Копман (Нідэрланды), Х.У. Эрыксан (Швецыя-Канада), А. Бундэман (Швецыя), Х. Фогель (Германія), Ж. ван Оортмерсэн (Нідерланды), Л. Ломан (Германія), Э. М. Белоцці (Італія-ЗША). З’яўляецца пастаянным удзельнікам ансамбля “Камерныя салісты Мінска” пад кіраўніцтвам дырыжора і клавесініста Дзмітрыя Зубава.

Варвара Царук скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (арган – клас дацэнта, кандыдата мастацтвазнаўства Ўл.В. Неўдаха, гісторыя музыкі – клас дацэнта, кандыдата мастацтвазнаўства Р.М. Аладавай). Прымала ўдзел у Акадэміі старадаўняй музыкі ў Аўстрыі (г. Грац), ІІ Арганных асамблеях у Латвіі (г. Рыга), Міжнароднай арганнай акадэміі ў Германіі (Любек-Бозау), майстаркласах А. Гаста (Германія), Ф. Данкзагмюлера (Германія), Х. Шміта (Германія), І. Трумэра (Аўстрыя), М. Стэфаньскага (Польшча), А. Горына (Ізраіль), Я. Лісіцынай (Латвія).

Organo Duo: Юры Габрусь і Варвара Царук