Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Падарожжа ў краіну "Музыка": музычна-адукацыйная праграма для дзяцей

Дата: 31.10.2018 пачатак у 11:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

Музычна-адукацыйная праграма для дзяцей

ПАДАРОЖЖА Ў КРАІНУ “МУЗЫКА”

 

А вы любіце падарожнічаць? Вы любіце прыгоды?

На незвычайным музычным цягніку мы з вамі адправімся ў цікавае падарожжа ў казачную, дзіўную краіну пад назвай "Музыка". Гэта чароўная краіна, у якой пануе радасць і весялосць. Вы пазнаёміцесь з самымі рознымі музычнымі інструментамі, якія самі змогуць паведаміць сваю гісторыю.

 

Вядучая - музыказнаўца Любоў Сыцько

 

У канцэрце бяруць удзел:

лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі

Святлана Еўтух сапрана

Тамара Рэмез сапрана

Ангеліна Можар сапрана

Валянціна Дабравольская меца-сапрана

Уладзіслаў Штылеўскі тэнар

Наталля Змітровіч домра

Кацярына Юхнова цымбалы

Яўген Курыльчык баян

Партыя фартэпіяна - лаўрэат міжнародных конкурсаў Таццяна Лясун