Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў

“Прысвячэнне П’яцолу”

Дата: 21.10.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
В программе:

Астар П’яцола

– Фуга і Містэрыя мі мінор (2 раялі, у 4 рукі)

– “Milonga del ángel” (2 раялі, у 4 рукі)

– “La muerte del ángel” (2 раялі, у 4 рукі)

– “Adios Nonino” (скрыпка, раяль)

– “Oblivion” (скрыпка, раяль)

– “Зіма” з цыкла “Поры года ў Буэнас-Айрэсе” (скрыпка, раяль)

– “Soledad” (2 раялі, у 4 рукі)

– “Le grand Tango” (2 раялі, у 4 рукі)

Замовіць квіток

Запрашаем на музычна-паэтычную імпрэзу “Прысвячэнне А.П’яцолу” ад супольнасці музыкантаў-аматараў і музычнай акадэміі ArtGrand!

Запальныя танга, летуценныя і лірычныя “Поры года”, загадкавая Містэрыя, рамантычныя мелодыі і іншыя самыя вядомыя творы Вялікага Майстра!

Вы пройдзеце вулачкамі Буэнас-Айрэса і акунецеся ў гісторыі з жыцця Астара П’яцолы, пазнаеце, што ў яго жыцці значыла танга і якім чынам гэты пачуццёвы танец заваяваў сусветнае каханне і прызнанне!

“Усё маё жыццё – гэта сумнае танга. Зусім не таму, што я журуся. Не, я шчаслівы, я кахаю смачную ежу, добрае віно — я кахаю жыць! У маёй музыкі няма прычын быць сумнай, але яна сумная проста таму, што гэта танга. У ёй ёсць драма, але няма песімізму” (А.П’яцола).

Давайце пражывём гэтыя імгненні разам!

Важна: канцэрт аматарскага ўзроўня. Выступаюць навучэнцы дарослага аддзялення музычнай школы і акадэміі ArtGrand:

Зоя Курак (скрыпка) – навучэнка Музычнай школы ArtGrand (дарослае аддзяленне)

Віялета Катаева (раяль) – навучэнка Музычнай акадэміі ArtGrand

Таццяна Лук’янава (раяль) – педагог Музычнай школы ArtGrand

Вядучая – Марыя Бандарэнка

Кошт квітка: 6 рублёў.

Квіткі можна набыць па адрасе: вул.Кірыла і Мяфодзя 8, 2-і паверх.

Асаблівыя ўмовы: для дабрачынных таварыстваў і з'яднанняў.

Па пытаннях набыцця квіткоў, калі ласка, звяртайцеся па тэлефоне +375(29)241-49-25. Колькасць месцаў абмежавана.

Папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы

https://forms.gle/tXsAGn3oNYnAykwu8

АРГАНІЗАТАРЫ:

Музычная школа і акадэмія ArtGrand (www.ArtGrand.by)

Культурна-адукацыйная прастора “Свет класічнай музыкі” (www.ClassicalMusic.by)

Пры падтрымцы Цэнтра культуры і мастацтваў “Рэнесанс класікі”

 

«Посвящение Пьяццолле»