Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Rastrelli Cello Quartet

Дата: 21.11.2022 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
Выканаўцы: Rastrelli Cello Quartet
У праграме:

I аддзяленне

– Рускія народныя песні “Ой, мароз, мароз”, “Уздоўж па Піцерскай”

Эдвард Грыг

– Музыка з сюіты да драмы Г.Ібсэна “Пер Гюнт”

“Песня Сальвейг”; “У пячоры горнага караля”

Астар П’яцола

– “Oblivion”

– “Fuga y Misterio”

– “Libertango”

Міхаіл Дзегцяроў

– “Мелодыя”

Кірыл Цімафееў

– “Стары”

Эніа Марыконэ

– “Габой Габрыэля” з к/ф “Місія”

Ханс Цымер

– “Ён – пірат” з к/ф “Піраты Карыбскага мора”

II аддзяленне

Луіс Банфа

– “Самба Арфея” з ка/ф “Чорны Арфей”

Дзюк Элінгтон, Шалом Секунда, Барт Ховард

– Папуры з папулярных тэм эры свінга “Свінг, свінг, свінг”

Генры Манчыні

– “Месяцовая рака” з к/ф “Сняданак у Тыфані”

– Мелодыя з к/ф “Ружовая пантэра”

ROCK SONG BOOK

Mick Jagger / Keith Richards

– “Out оf Time”

Ritchie Blackmore / Ronnie James Dio

– “Rainbow Eye”

John Lennon / Paul McCartney

– “Honey Pie” – “Michelle “

– “Dizzy Miss Lizzy”

Да 20-годдзя стварэння калектыву

“RASTRELLI CELLO QUARTET”:

Кірыл Краўцоў мастацкі кіраўнік

Міхаіл Дзегцяроў

Кірыл Цімафееў

Сяргей Драбкін

***

“У гэтых мужчынаў ёсць мэта – Rastrelli Cello Quartet створаны для таго, каб давесці, што на віяланчэлі можна граць усё” – String magazine (ЗША)

“Д’ябальскае віяланчэльнае майстэрства!»” – Kieler Nachrichten (Германія)

“Унікальны ў гэтым калектыве не гэтак састаў, як незвычайнае майстэрства музыкантаў, камандны дух і здольнасць захапляць публіку за сабой” – Neue Züricher Zeitung (Швейцарыя)

Rastrelli Cello Quartet базуецца ў Германіі, але вядомы таксама ў музычным свеце і як расійскі калектыў. Імя Барталамеа Франчэскі Растрэлі, аднаго з архітэктараў, якія стварылі аблічча гістарычнага цэнтра Пецярбурга, у назве не выпадковае: трое з музыкантаў квартэта – выхаванцы пецярбургскай віяланчэльнай школы (Кірыл Краўцоў, Міхаіл Дзегцяроў, Кірыл Цімафееў).

Rastrelli Cello Quartet быў створаны ў 2002 годзе. Ідэя сабраць квартэт, які складаецца толькі з віяланчэляў, аказалася паспяховай, і гэты калектыў неўзабаве атрымаў вядомасць і ў Расіі, і ў Еўропе. У наш час геаграфія гастроляў квартэта ахапляе больш за 30 краін, ад ЗША да Аўстраліі. Ансамбль выступаў практычна на ўсіх значных фестывалях Еўропы, даў больш за 700 канцэртаў, з іх каля 250 – у ЗША.

Рэпертуар квартэта размаіты. Яго ўдзельнікі перакананы, што віяланчэль выдатна падыходзіць для музыкі кожных кірункаў і жанраў, ад класічнай спадчыны да джаза, аргенцінскага танга і рока. Квартэт выконвае толькі апрацоўкі, уся музыка на канцэртах гучыць у аранжаванні Сяргея Драбкіна – нашага земляка (нарадзіўся ў Полацку), выпускніка Мінскай кансерваторыі.

Ансамбль шукае магчымасць спалучэння тэмбру віяланчэлі з гучаннем іншых інструментаў. Rastrelli Cello Quartet выконвае праграмы з сімфанічным аркестрам, выступае з кларнетыстам Гіёрам Фейдманам, скрыпачом Жылем Аламам, хорам King’s Singers (Вялікабрытанія), супрацоўнічае з расійскімі рок- і поп-музыкантамі, такімі як Андрэй Самсонаў і Святлана Сурганава. У партнёрстве з Сяргеем Шнуравым квартэт запісаў альбом “Малая Ленінградская сімфонія”, які ў лістападзе 2014 года чатыры тыдні быў у дзясятцы самых папулярных кампазіцый iTunes Russia.

Rastrelli Cello Quartet