Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Сем колераў кахання для Мастака, Паэта і Аркестра”

Дата: 13.12.2017 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

“Сем колераў кахання

для Мастака, Паэта і Аркестра”

Ансамбль салістаў “Класік-Авангард”

Мастацкі кіраўнік і дырыжор –

заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Байдаў

З удзелам Васіля Дранько-Майсюка, Рыгора Сітніцы

Вершы: Л.Дранько-Майсюка, Р.Сітніцы, А.Дудара, М.Чарота

Музыка: І.Ахрона, М.Гнесіна, Ё.Стушэўскага, А.Тансмана

Марк Шагал нават у самыя цяжкія моманты свайго жыцця ратаваўся каханнем, мастацтвам і паэзіяй. Яго радасці і гора, пакуты і спадзяванні, фантастычная праўда і праўдзівая фантастыка -- усё гэта вы пабачыце, пачуеце і адчуеце на тэатралізавана-музычнай дзеі “Сем колераў кахання для Шагала, Паэта і Аркестра”. Музыка любімых шагалаўскіх кампазітараў (І.Ахрона, М.Гнесіна, А.Крэйна, Ё.Стушэўскага, Ю.Энгеля, А.Тансмана, М.Гебірціга) у чароўным выкананні легендарнага “Класік-Авангарда” пад кіраўніцтвам У.Байдава ўзрушыць і створыць настрой, як тонкім меламанам, так і шараговым слухачам. Карнавальная рытміка вершаў Р.Сітніцы (іх будзе чытаць сам аўтар), Л.Дранько-Майсюка, М.Чарота і А.Дудара надасць неабходнага адчування лёгкасці і святочнасці. Наш спектакль пра тое, што ў любых складаных і нават невыносных варунках можна заставацца аптысмістам, умець натхняцца і натхняць іншых. Для гэтага трэба мець хаця б свае чароўныя Сем колераў, дзе музыка, жывапіс і паэзія створаць для цябе тую абарончую абалонку, якая выратуе пры любых варунках. У Шагала гэтыя Сем колераў былі. А ў цябе?

“Сем колераў кахання  для Шагала, Паэта і Аркестра”