Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

Справаздачны канцэрт кафедры струнных смычковых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Дата: 26.03.2019 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

Справаздачны канцэрт кафедры струнных смычковых інструментаў

Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

 

"Вясна! Час непазбежных хваляванняў!

Мы — пра перыяд лёгкага абвастрэння справаздачных канцэртаў на сцэнах Белдзяржфілармоніі з удзелам маладых беларускіх музыкантаў.

Бліжэйшы — 26 сакавіка — справаздачны канцэрт кафедры струнных смычковых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на сцэне Малой залы імя Р.Шырмы.

…Нібы першыя вясновыя краскі з-пад снегу, яны з’яўляюцца, каб здзівіць нас тым, чым немагчыма не здзіўляцца — новымі імёнамі, талентамі і спадзяваннямі.

Аўтар праекта — загадчык кафедры струнных смычковых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі дацэнт Т.П.Боднева.

Пачатак а 19.00"

Ларыса Сімаковіч

Отчётный концерт кафедры струнных смычковых инструментов Белорусской государственной академии музыки