Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

"Свет праз танец": ансамблі танца "Лезгінка" і "Харошкі"

Дата: 09.10.2018 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Харэаграфія

Упершыню ў Беларусі, сусветна вядомы калектыў Дзяржаўны акадэмічны харэаграфічны ансамбль танца “Лезгінка” і Дзяржаўны акадэмічны харэаграфічны ансамбль “Харошкі” выступяць на адной сцэне ў рамках Юбілейных канцэртных сезонаў “Лезгінка 60”“Харошкі 45” у праекце “СВЕТ ПРАЗ ТАНЕЦ”.

Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль Харошкі – жывая легенда беларусаў! Унікальны калектыў, які нясе ў сабе багацце нацыянальнай культуры беларусаў, адлюстроўвае вытокі, побыт і традыцыі народа ў самым вытанчаным відзе мастацтва – у танцы! Абапіраючыся на народна-сцэнічны танец і вольна валодаючы мовай сучаснай харэаграфіі, ствараюцца маштабныя, яркія, жыццесцвярджальныя харэаграфічныя палотны.

Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Дагестана Лезгінка, за перыяд славутай, больш чым паўвекавой гісторыі стаў “візітнай карткай” Краіны Гор, увасабленнем фальклорнага, нацыянальна-гістарычнага каларыту шматнацыйнай Расіі. “Лезгінка” нясе свету вестку пра Дагестан, пра гасцінных мужных людзей, якія жывуць у ім. Сцэнічнае ўвасабленне фальклору, высокае выканальніцкае майстэрства і культура, эмацыйнасць, навізна танцавальных сюжэтаў выклікаюць незабыўнае ўражанне.

Кантактная інфармацыя: +37529 779-42-40, +37529 629-93-99

Квіткі: ад 9 да 20 бел. рублёў

"Мир сквозь танец": ансамбли танца "Лезгинка" и "Хорошки"