Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Сяргей Бельцюкоў – опера “Ладдзя Роспачы” !Сусветная прэм’ера

Дата: 31.01.2023 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

Сусветная прэм’ера канцэртнай версіі оперы

Сяргей Бельцюкоў – опера “ЛАДДЗЯ РОСПАЧЫ”

для хору, салістаў, чытальніка і сімфанічнага аркестра

(па аднайменнай навэле Уладзіміра Караткевіча)

Лібрэта – Леанід Дранько-Майсюк

заслужаныя калектывы Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Г.Р.Шырмы

Галоўны дырыжор – Вольга Янум

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў

Салісты – Таццяна Траццяк сапрана

Крысціна Нікалаева-Рудкевіч меца-сапрана

Віктар Мендзелеў тэнар

Валерый Анісенка чытальнік

Хормайстар – Дзяніс Лазоўскі

***

Беларускі кампазітар Сяргей Бельцюкоў у сваёй шматгадовай прафесійнай практыцы спалучае талент і працавітасць, натхненне і штодзённую работу. Яскравая старонка вакальна-інструментальнай творчасці кампазітара – асэнсаванне спадчыны класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.

Па матывах ранняй аповесці знакамітага пісьменніка Сяргей Бельцюкоў стварыў оперу-фэнтэзі “Лятучы Галандзец” (2013), а для чытальніка і камерна-інструментальнага ансамбля – музычныя “Вандроўкі” (2010) па казках беларускага літаратара. І вось новы твор кампазітара – опера “Ладдзя Роспачы” паводле аднайменнай караткевічскай навэлы.

Падзеі ў гэтым празаічным шэдэўры адбываюцца ў XVI стагоддзі на берагах Дняпра, у Рагачове і ў Лоеве, у адной з рэзідэнцый каралевы Боны Сфорца – рагачоўскім замку, у пекле і нават у прыёмным пакоі самой Смерці.

Галоўны герой навэлы “Ладдзя Роспачы” Гервасій Выліваха – унікум! Ён умее жыць весела, ніколі не бянтэжыцца, можа выкінуць неверагодны жарт, не абыходзіцца без форталяў, з любой складанай сітуацыі заўсёды знаходзіць выйсце, здатны і на тое, каб выйграць шахматную партыю ў Смерці. Больш таго – Гервасій здолеў перахітраваць Смерць і застацца ў жывых.

Вось і ў новай оперы “Ладдзя Роспачы” Сяргея Бельцюкова, у якой насуперак назоўніку “роспач” таксама жыве караткевічскі дух радасці, пануе вясёлая мудрасць, існуе жаданне ў кепскім бачыць добрае і пульсуе аптымізм.

 

Сергей Бельтюков – опера “Ладдзя роспачы” !Мировая премьера