В.Воранаў – Музычна-драматычная містэрыя “Сёстры з Раю” для голасу, камернага аркестра, фартэпіяна, аргана, ударных і электрагітары (2021)
А.Рэспігі – Старадаўнія песні і танцы для лютні (сюіта III, транскрыпцыя для аркестра)
І.С.Бах – Канцэрт рэ мінор для клавіра з аркестрам
УВАГА! У звязку з хваробай артысткі ў праграме канцэрта адбыліся змены. Прыносім выбачэнні за прычыненыя нязручнасці!
заслужаны калектыў
Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі
Яўген Бушкоў
Саліст – Андрэй Іваноў фартэпіяна
18 лістапада прагучыць “Сёстры з Раю” – музычна-драматычная містэрыя Валерыя Воранава.
Зусім нядаўна напісанае сачыненне прысвечана дзвюм гераіням – Сафі Шоль (пакаранай смерцю ў 1943 студэнтцы Мюнхенскага ўніверсітэта, удзельніцы падпольнай антынацысцкай арганізацыі “Белая ружа”) і Жанне д’Арк.
“Сёстры з Раю” ажывуць у гуках і святле – унікальнай мультымедыйнай рок-прасторы, створанай кампазітарам. Гукавы вобраз містэрыі сплятуць камерны аркестр, фартэпіяна, арган, ударныя інструменты, электрагітара, а таксама чалавечы голас – беларуская паэтка, актрыса, спявачка і тэатральны рэжысёр Святлана Бень агучыць тэксты Іосіфа Бродскага, Сафі Шоль, Сымоны Вайль, уласныя творы, эксцэрпцыі з пратаколаў допыту Жанны д’Арк (1431), з лістоўкаў “Белай Ружы” (1943).
Сачыненне напісана ў рамках праекта “composer-in-residence” Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь.
Таксама ў гэты вечар будуць выкананы Старадаўнія песні і танцы для лютні (сюіта III, транскрыпцыя для аркестра) А.Рэспігі і Канцэрт рэ мінор для клавіра з аркестрам, саліст – Андрэй Іваноў.