Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

Урачыстае адкрыццё XIII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета

Дата: 10.10.2018 пачатак у 20:00
В программе:

Л. ван Бетховен, Ф.Шуберт, В.Воронов - Канцэрт для альта і фартэпіяна з аркестрам (сусветная прэм'ера) 

10 кастрычніка а восьмай гадзіне вечара ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ХІІІ МІжнароднага фестывалю Юрыя Башмета.

У канцэрце бяруць удзел уладальнікі прэміі “Grammy” камерны ансамбль “Салісты Масквы” пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР і Расіі Юрыя Башмета. Салісты вечара — Вадзім Рэпін, Юрый Башмет і Расціслаў Крымер.

Унікальная скрыпка Страдывары загучыць у руках Вадзіма Рэпіна. Вядомая пад назвай “Rode” скрыпка майстра работы 1733 года мае сваю гісторыю і непаўторнае гучанне . Яна лічыцца адной з самых каштоўных скрыпак свету.

У выкананні выдатнага скрыпачага, адзначанага Іегудзі Менухіным самым дасканалым скрыпачом з усіх тых, каго яму давялося слухаць, гэта акалічнасць выглядае тым больш прывабна.

У дзень адкрыцця фестывалю чакаецца неверагодная падзея — сусветная прэм’ера канцэрта для альта і фартэпіяна з аркестрам, прысвечаная Юрыю Башмету і Расціславу Крымеру. Твор “Зніклай памяці ландшафты (Майстра Арнольда Шліка)” напісаны беларускім кампазітарам Валерыем Воранавым і на фестывалі ўпершыню будзе выкананы музыкантамі, якім гэты твор прысвечаны.

Юрый Башмет прадырыжыруе творамі Бетховена і Шуберта ў рэдакцыі для струннага аркестра, зробленай некалі Густавам Малерам: Quartetto serioso фа минор соч. 95 і “Дзяўчына і смерць”.

Усе падрабязнасці на афіцыйным сайце www.bashmet-festival.com

Тэл. для даведак:

+375 (29) 1 463 463

+375 (29) 6 935 935 (Ticketpro)

Iнфармацыя паводле ААА “МУЗЫЧНАЕ АГЕНЦТВА “РК ГРУПП”

 

Торжественное открытие XIII Международного фестиваля Юрия Башмета