Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

XIII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета: “Сучасная класіка. Вечар прэм’ер. Петэрыс Васкс”

Дата: 15.10.2018 пачатак у 19:00

У рамках Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета Беларуская дзяржаўная філармонія прадстаўляе канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Праграма канцэрта складаецца з твораў аднаго з найбольш уплывовых і шанаваных сучасных еўрапейскіх кампазітараў Петэрыса Васкса (Латвія):

– Credo для сімфанічнага аркестра (2010)

– Канцэрт № 2 для віяланчэлі і струннага аркестра (2014)

– Сімфонія № 2 (1998–1999)

 

Саліст – Марка Ілонен (віяланчэль), лаўрэат міжнароднага конкурсу імя П.І.Чайкоўскага (Масква, 1990), прафесар кафедры камернай музыкі ў Акадэміі Сібеліуса ў Хельсінкі (Фінляндыя).

За дырыжорскім пультам – маэстра Атварс Лакстыгала ( Латвія), запрошаны дырыжор Латвійскага нацыянальнага опернага аркестра, двухразовы ўладальнік найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды Латвіі ў галіне класічнай музыкі.

Ганаровы госць канцэрта – кампазітар Петэрыс Васкс, ганаровы член Латвійскай акадэміі навук, ганаровы прафесар Латвійскай музычнай акадэміі імя Я.Віталса, член Шведскай каралеўскай акадэміі музыкі.

 

XIII Международный фестиваль Юрия Башмета: «Современная классика. Вечер премьер. Петерис Васкс».