Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Зімовыя казкі раяля”

Дата: 23.12.2023 пачатак у 18:00
Катэгорыя: Камерная музыка

Супольны праект навучэнцаў музычных дзяржаўных устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь

“ЗІМОВЫЯ КАЗКІ РАЯЛЯ

Унікальны канцэрт, дзе вы пачуеце і ўбачыце не толькі выдатныя інструментальныя, вакальныя, харавыя і харэаграфічныя нумары, але і зможаце ўзяць удзел у музычных розыгрышах і віктарынах! Традыцыйна самыя актыўныя гледачы атрымаюць прызы і падарункі!

Вясёлыя, яркія і вобразныя творы падораць гледачам чароўную атмасферу навагодняга свята! Мы запрашаем вас у “Зімовую казку ў раяля”!

Упрыгожаннем канцэрта з’яўляюцца выступленні музыкантаў – выкладчыкаў Рэспубліканскай гімназіі-коледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: піяністкі, мастацкага кіраўніка ансамбля “Музычная арка”, лаўрэата міжнародных конкурсаў Святланы Алегаўны Кудзінай, піяніста, кампазітара, члена Беларускага саюза кампазітараў, дырэктара Рэспубліканскага конкурсу класічнай музыкі “Музычны Мір” Мікіты Сяргеевіча Бельцюкова і скрыпачкі, лаўрэата міжнародных конкурсаў, магістра музыкі кансерваторыі Амстэрдама Ксеніі Сяргееўны Бельцюковай.

У канцэрце возьмуць удзел навучэнцы сярэдніх і вышэйшых музычных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Усеагульным любоўю гледачоў традыцыйна карыстаюцца выдатныя харэаграфічныя нумары, падрыхтаваныя навучэнцамі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа.

У гэты халодны зімовы вечар у зале будзе па-хатняму цёпла і ўтульна ад радасных твораў, выдатных гукаў музыкі, жартаў і гарачых апладысментаў! Гледачоў чакае паўтары гадзіны гарантавана добрага настрою!!!

Аўтар праекта: Марыя Семянчукова +375291783623

Білеты можна набыць у касе філармоніі ці ў арганізатараў (тэл. +375291783624(23), 8017 325 83 56).

 

«Зимние сказки рояля»