Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Любімыя казкі пад музыку. Карней Чукоўскі”

Дата: 25.06.2024 пачатак у 11:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей
Замовіць квіток

У дні школьных летніх канікул

Музычная праграма для дзяцей

“ЛЮБІМЫЯ КАЗКІ ПАД МУЗЫКУ. КАРНЕЙ ЧУКОЎСКІ

Казкі Карнея Чукоўскага мы ведаем з самага дзяцінства. Не адно пакаленне дзяцей вырасла на займальных і павучальных гісторыях пра Майдадыра, Доктара Айбаліта, Муху-Цакатуху і інш.

Філармонія для дзяцей і юнацтва прэзентуе вашай увазе новы фармат чытання любімых казак Карнея Чукоўскага – пад жывую музыку ў выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў, прафесійных музыкантаў, салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі з выкарыстаннем відэафрагментаў па матывах казак любімага дзіцячага пісьменніка!

У праграме бяруць удзел:

Святлана Еўтух (сапрана)

Галіна Сакольнік (меца-сапрана)

Максім Абравец (барытон)

Партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў Сяргей Вайніцкі, Таццяна Лясун

Вядоўца – музыкавед Дар’я Вітко

«Любимые сказки под музыку. Корней Чуковский»