Т.Альбіноні, А.Марчэла, А.Грыбаедаў, Ф.Шуберт, М.Глінка, Ф.Шапэн, П.Чайкоўскі, Л.Дзясятнікаў, Ф.Цютчаў, А.Фет, І.Севяранін, Б.Пастарнак, Г.Ахматава, М.Цвятаева, Б.Ахмадуліна
Канцэрт музыкі і паэзіі “СУГУЧЧА”
“ЧАКАЮ – НЕ ДАЧАКАЮСЯ ВЯСНЫ І МАЯ...”
“Музычная гасціная”
Мастацкі кіраўнік – Таццяна Старчанка (фартэпіяна)
У канцэрце бярэ ўдзел Валянціна Навуменка (скрыпка)
***
11 красавіка вядомая беларуская піяністка Таццяна Старчанка прэзентуе новую праграму “Чакаю – не дачакаюся вясны і мая...” з традыцыйнага цыкла «Сугучча». На сцэне Малой залы імя Р.Шырмы публіка ўбачыць вядомую выканаўцу адразу ў двух амплуа – драматычнай актрысы і піяністкі.
Паэзія і музыка, каханне, асаблівая атмасфера вясновага канцэрта – усё гэта створыць дзіўны настрой, дасць адчуванне поўнасці жыццю і гармоніі свету!

























