Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

І.С.Бах - арганная музыка. Канцэрт другі. Выканаўца - Юры Габрусь

Дата: 27.09.2018 пачатак у 20:00
Катэгорыя: Арган
У праграме:

Іаган Себасцьян Бах

Таката і фуга рэ мінор (“Дарыйская”), BWV 538

Пяць прэлюдый на тэмы харалаў (з «Арганнай кніжкі»):

 

 “Dies sind die heilgen zehn Gebot” (“Вось дзесяць Святых Запаведзяў”), BWV 635

“Vater unser im Himmelreich” (“Ойча Наш, Які ў небе”), BWV 636

“Durch Adams Fall ist ganz verderbt” (“У граху Адама – ўсім праклён”), BWV 637

“Es ist das Heil uns kommen her” (“Сыйшло да нас збаўленне”), BWV 638

“Ich ruf zu dir, Herr Jesu Christ” (“Цябе я клічу, Госпадзе Ісусе Хрыстэ”), BWV 639

 

Фантазія і фуга соль мінор, BWV 542

Харальная фантазія “Komm, heiliger Geist, Herre Gott” (“Прыйдзі Стварыцель, Дух Святы”), BWV 652

Арыя Фа мажор (паводле трыа Франсуа Купэрэна), BWV 587

Фуга Соль мажор, BWV 577

Пяць прэлюдый на тэмы харалаў (з «Арганнай кніжкі»):

 

“Ich dich hab ich gehoffet, Herr” (“Госпадзе, на Цябе спадзяюся”), BWV 640

“Wenn wir in höchsten Nöten sein” (“Калі ў нядолі мы жывем”), BWV 641

“Wer nur den lieben Gott läßt walten” (“Хто сябе Богу давярае”), BWV 642

“Alle Menschen müssen sterben” (“Мае чалавек памерці”), BWV 643

“Ach wie nichtig, ach wie flüchtig” (“Як знікае, як мінае”), BWV 644

 

Прэлюдыя і фуга соль мажор, BWV 550

 

ІАГАН СЕБАСЦЬЯН БАХ

АРГАННАЯ МУЗЫКА

Канцэрт другі

 

Юры ГАБРУСЬ

арган

 

Заслужаны калектыў Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

прадстаўляе

цыкл канцэртаў вакальнай і арганнай музыкі

ГРАВІТАЦЫІ НАСУПЕРАК / contra gravitatem / NONOSTANTE LA GRAVITÀ 


Упершыню ў Беларусі ажыццяўляецца грандыёзны музычны праект!

Арганіст Юры Габрусь на працягу серыі канцэртаў выканае ўсе арганныя творы Іагана Себасцьяна Баха.

Юры Габрусь скончыў Акадэмію музыкі і драмы Гётеборгскага ўніверсітэту (Швецыя) на факультэце царкоўнай музыкі і аргана ў знакамітага арганіста і даследчыка д-ра Дж. Спеерстры (арган), д-ра К. Нэльсан (арган), д-ра Ё. Ландгрэна (імправізацыя). У 2011 г. Юры з’яўляўся студэнтам па абмену ў Акадэміі Мастацтваў у Брэмене (Германія), дзе яго настаўнікамі былі прафесар д-р Х. Давідсан (арган), Р. Кельбер (арган), К. Громан (імправізацыя). З 2003 па 2006 г. Юры працаваў асістэнтам-арганістам у Касцёле Найсвяцейшай Троіцы (г.Мінск). З 2003 г. з’яўляецца тытулярным арганістам Новаапостальскай царквы ў Мінску. Актыўна ўдзельнічаў у міжнародных арганных конкурсах, Акадэміях арганістаў Гётеборга, майстар-класах такіх знакамітых выканаўцаў як Т. Копман (Нідэрланды), Х.У. Эрыксан (Швецыя-Канада), А. Бундэман (Швецыя), Х. Фогель (Германія), Ж. ван Оортмерсэн (Нідерланды), Л. Ломан (Германія), Э. М. Белоцці (Італія-ЗША). З’яўляецца пастаянным удзельнікам ансамбля “Камерныя салісты Мінска” пад кіраўніцтвам дырыжора і клавесініста Дзмітрыя Зубава.

И.С.Бах - органная музыка. Исполнитель - Юрий Габрусь