“МУЗЫКА ПОЛЬСКАГА КАБАРЭ”
Ансамбль салістаў “Класік-Авангард”
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Байдаў
Здзіўляцца самім і здзіўляць іншых — крэда музыкантаў ансамбля “Класік-авангард” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ўладзіміра Байдава.
Новая праграма калектыва — “Музыка польскага кабарэ” — сваеасаблівы саўндтрэк яркага эпізоду польскай гарадской культуры пачатку ХХ-га стагоддзя.
Знаёмае ў незнаёмым. Кабарэ як сімвал не толькі дэкадансу, але і начных клубаў, задымленых цыгарэтнай шызасцю, да таго ж — феномен мастацкай культуры і сатыры, начны двайнік мадэрнізму.
Джаз, танга і кабарэ — голас горада з тужлівай нотай надзеі на лепшае жыццё, адметнасць начнога жыцця Варшавы, якая радасна палымнела ад танга-ліхаманкі. Першы хіт Ежы Петэрсбургскага стаў нацыянальным фаварытам і набыў міжнароднае прызнанне.
Пра танга, кабарэ і дух вызваленай Варшавы — у новай праграме “Музыка польскага кабарэ” ансамбля салістаў “Класік-авангард” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ўладзіміра Байдава 18 кастрычніка на сцэне Малой залы імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі