Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

“Урок ветлівасці”: музычна-паэтычная дзіцячая праграма

Дата: 29.03.2019 пачатак у 11:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

Дзіцячая музычна-паэтычная выхаваўча-забаўляльная праграма 

"УРОК ВЕТЛІВАСЦІ”

 

Весела, лёгка і вольна, у займальных ролявых мізансцэнах, вершамі С.Маршака, А.Усачова і А.Кандрацьева, загадкамі О.Емяльянавай і проста сваімі словамі артыстычныя вядучыя раскажуць аб правілах этыкету, аб тым, як паводзіць сябе на канцэрце ў філармоніі і чаму ні ў якім разе няможна здымаць артыстаў на камеру мабільнага тэлефона.

Выключна яскравыя інструментальныя кампазіцыі, а таксама песні Д.Кабалеўскага, А.Пятрова, В.Шаінскага, У.Дабрыніна, В.Войціка і А.Чарнышова падораць незабыўныя эмоцыі і добры настрой.

 

Вядучыя – музыказнаўцы Вячаслаў Пяцько і Любоў Сыцько

 

Выканаўцы – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі:

Святлана Старадзетка сапрана

Валянціна Дабравольская меца-сапрана

Уладзіслаў Штылеўскі тэнар

Максім Абравец барытон

Кацярына Юхнова цымбалы

Яўген Курыльчык баян

Партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў Алена Лузан

 

У праграме: У.Шаінскі, А.Чарнышоў, Дз.Кабалеўскі, Дз.Смольскі, В.Дабрынін, В.Войцік, А.Пятроў

"Урок вежливости": детская музыкально-поэтическая воспитательно-развлекательная программа