Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Беларускі арганны фэст”

Дата: 16.05.2019 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Арган

Цыкл канцэртаў

Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва

 

БЕЛАРУСКІ АРГАННЫ ФЭСТ

 

У канцэрце бяруць удзел:

народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў

заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ксенія Пагарэлая

лаўрэаты міжнародных конкурсаў

Кацярына Нікалаева

Калініка Мядзведзева

Уладзімір Неўдах

Вольга Падгайская

 

Юлія Ахотнікава фартэпіяна

Арцём Атрашэўскі тэрменвокс

 

Музыказнаўца – кандыдат мастацтвазнаўства Вольга Савіцкая

 

У праграме: І.С.Бах, Л.Н.Клерамбо, Г.Ф.Тэлеман, Л.Маршан, Л.Бёльман, К.Сен-Санс, Ш.М.Відор, В.Падгайская

 

“Арганы — гучныя сведкі беларускай гісторыі.

Змяняліся эпохі, адбываліся лёсавызначальныя падзеі ў жыцці краіны, а гукі аргана працягвалі напаўняць душы беларусаў вялікай духоўнасцю, падштурхоўвалі задумацца аб спрадвечных каштоўнасцях чалавечага жыцця. У багатай музычнай скарбонцы беларусаў — імёны выдатных арганістаў і кампазітараў, арганных майстроў, тых, хто прысвяціў сябе служэнню «каралю музычных інструментаў».

Так напісана ў кніжцы “Арганы Беларусі”, з’яўленне якой пазначыла новую хвалю адраджэння арганнага мастацтва Беларусі. Неаспрэчным падцверджаннем уздыму стала надзвычайнай падзея 16 мая на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі — “БЕЛАРУСКІ АРГАННЫ ФЭСТ”.

Аўтар ідэі, аўтар увасаблення — музыказнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства — Вольга Савіцкая, чыё слова кранальна суправаджае выканальніцкія канцэртныя “маналогі” лепшых беларускіх арганістаў сучаснасці.

16 мая. Арган Вялікай залы Белдзяржфілармоніі. Пачатак а 19.00”

Ларыса Сімаковіч

“Беларускі арганны фэст”