Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Спатканне сяброў”: гурты з Беларусі і Польшчы

Статус: Перанесены
Дата: 28.08.2020 пачатак у 19:00
Перанесены: 24.10.2020 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Народная музыка

“СПАТКАННЕ СЯБРОЎ”

Цыкл канцэртаў “Спатканне сяброў”, які стаў ужо традыцыйным, збярэ на адной сцэне найболей знакавыя калектывы, як у свеце беларускай народнай музыкі, гэтак і замежнага фальклору. Любыя калектывы з Беларусі і Польшчы запрашаюць сяброў 28 жніўня ў 19.00 у Вялікую залу Белдзяржфілармоніі.

Першы беларуска-польскі канцэрт народнай музыкі адбыўся на сцэне Белдзяржфілармоніі яшчэ ў 2012 годзе, што і дало пачатак цыклу “Спатканне сяброў”. Сёння праект набліжаецца да сваёй юбілейнай даты і запрашае гледачоў ужо на 9-ы канцэрт з цыкла. Сярод беларускіх калектываў-заснавальнікаў праекта варта адзначыць заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорную групу “Купалінка”, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі, Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі “Свята” і інш. За час існавання праекта Белдзяржфілармонія прэзентавала мінскай публіцы больш за 30 народных калектываў з Польшчы і краін блізкага замежжа. Праект традыцыйна ажыццяўляецца пры падтрымцы адміністрацыі Падляскага ваяводства Рэспублікі Польшча і асацыяцыі “БелБрэнд”.

Дзевяты канцэрт “Спатканне сяброў” прэзентуе беларускай публіцы не толькі традыцыйна народныя калектывы, чые назвы наўпрост асацыююцца з традыцыйнай культурай, такія як “Купалінка” ці “Харошкі”, але і творчыя калектывы ў рэпертуары якіх фальклор займае значную частку нароўні з іншымі жанрамі – вакальная група “Камерата”.

У канцэрце бяруць удзел:

Беларускі дзяржаўны ансамбль Песняры

Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорная група “Купалінка”

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь вакальны ансамбль Камерата

Народны ансамбль “KALINKA” (Польшча)

Арт-гурт “Багач”

Ансамбль “NAREWCZANKI” (Польшча)

Медыя-гурт “Медавуха”

Казачы ансамбль Гуляй, казак!

Дзіцячы ўзорны ансамбль танца Карусель

Дзіцячы ансамбль танца Пясочня

Музычна-фальклорны ансамбль “PRYMAKI” (Польшча)

Аўтар праекта – Алег Літвінюк

 

 

“Спатканне сяброў”: гурты з Беларусі і Польшчы