Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Ансамбль салістаў “Класік-Авангард”: цыкл канцэртаў “Бетховен: яго папярэднікі, сучаснікі і паслядоўнікі” (канцэрт першы)

Дата: 28.11.2020 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

Да 250-годдзя з дня нараджэння Л. ван Бетховена

Цыкл канцэртаў БЕТХОВЕН: ЯГО ПАПЯРЭДНІКІ, СУЧАСНІКІ І ПАСЛЯДОЎНІКІ

канцэрт першы

Ансамбль салістаў “Класік-Авангард”

Мастацкі кіраўнік – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Байдаў

Вядучая – Наталля Бондар

«Ансамбль салістаў “Класік-Авангард” прапануе унікальны цыкл канцэртаў, прысвечаных нямецкаму кампазітару Людвігу ван Бетховену, 250-годдзе з дня нараджэння якога ў гэтым годзе адзначае ўвесь свет. У гэтым шэрагу канцэртаў, які складаецца з трох вечароў, вы пачуеце музыку папярэднікаў, сучаснікаў і паслядоўнікаў выбітнага музыканта. На працягу ўсіх выступаў будуць гучаць музычныя творы – шэдэўры сусветнай камернай і інструментальнай музыкі самога Л. ван Бетховена і таксама іншых кампазітараў, маючых дачыненне да творчасці геніяльнага майстра.

Чакаем усіх слухачоў на нашых канцэртах!»

Інфармацыя пададзена рэдактарам ансамбля салістаў “Класік-Авангард”

Ансамбль солистов «Классик-Авангард»: «Бетховен и его последователи»