Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Рух насустрач: новы дыялог з класікай”

Дата: 28.03.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

“РУХ НАСУСТРАЧ: НОВЫ ДЫЯЛОГ З КЛАСІКАЙ”

28 сакавіка ў 19.00 Музычная школа АртГранд запрашае на інтэрактыўны канцэрт “Рух насустрач. Новы дыялог з класікай”, які адбудзецца на сцэне Белдзяржфілармоніі. 

“Новы дыялог з класікай” – гэта новы пагляд на канцэрты класічнай музыкі. Лепшыя творы сусветнай класікі ў спалучэнні з музычнымі інтэрактывамі – гэта лепшы спосаб:

– навучыцца разумець класічную музыку;

– дакрануцца да музычных інструментаў і, магчыма,  зайграць свае першыя акорды;

– пазнаёміцца з артыстамі;

– даведацца, што іх натхняе ў выкананых творах;

– атрымаць міні-кансультацыю ад прафесійных музыкантаў;

– пашырыць свой далягляд;

– цудоўна правесці нядзельны вечар у творчай атмасферы аднадумцаў!

У праграме:

– шэдэўры класічнай музыкі; 

– папулярныя сучасныя творы;

– музычны флэшмоб;

– жывое камунікаванне з артыстамі;

– варкшоп-знаёмства з музычнымі інструментамі;

– фатазона;

– музычны сюрпрыз-прэм'ера!

На адной сцэне для Вас – лепшыя творы для фартэпіяна, скрыпкі, флейты, гітары, цымбалаў і вакалу ў выкананні педагогаў Музычнай школы АртГранд, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў, салістаў Белдзяржфілармоніі.

Зарадзіцеся энергіяй класічнай музыкі і жывога гуку на інтэрактыўным канцэрце “Рух насустрач. Новы дыялог з класікай”! Квіткі ўжо ў продажы!

Дэталі і квіткі: +375297762092, +375293812237, +375297812237

info@artgrand.by

 

«Движение навстречу. Новый диалог с классикой»