Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Канцэрт-паэма “Месяцовае святло”

Дата: 27.11.2022 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

А.Вівальдзі – Канцэрт соль мінор для флейты “La Notte” (“Ноч”), op.10 №2

Ж.Маснэ – “Разважанне”

Ф.Кулаў – Вялікае трыа Cоль мажор для дзвюх флейтаў і фартэпіяна, op.119

Ф.Шуберт – “Начная серэнада”

К.Дэбюсі – “Месяцовае святло” з “Бергамаскай сюіты”

І.С.Бах – Арыя з Аркестравай сюіты №3 Рэ мажор

Дж.Качыні – “Ave Maria”

І.С.Бах – Таката і фуга рэ мінор для аргана

Т.Альбіноні – Адажыа соль мінор

Л. ван Бетховен – Саната №14 до-дыез мінор для фартэпіяна “Месяцовая”, ор.27 №2

 

Шаноўныя гледачы! Месцы на дадзены канцэрт скончыліся. Але вы можаце набыць білеты на наступную света-музычную пастаноўку – 14 лютага “Мроі кахання”! Незвычайнае спалучэнне шэдэўраў класікі, скразнога развіцця і светлавых эфектаў. Білеты ўжо ў продажы. Запрашаем! 

Шэдэўры класічнай музыкі ў новай інтэрпрэтацыі канцэрта-паэмы “МЕСЯЦОВАЕ СВЯТЛО”!

Унікальная аўтарская распрацоўка тэатра класічнай музыкі “Імпрэсія” у сінтэзе мастацтваў і 3D эфектаў – музыкі, святла, літаратуры, танца і жывапісу!

Пачуццёвы танец прымы-балярыны пад гукі “Месяцовага святла” Дэбюсі і зіхценне месяца, далікатны дуэт флейтаў і чуллівая гісторыя кахання і растанні ў Элегіі Рахманінава, магутнасць і ўрачыстасць аргана сусветна вядомай Такаты і фугі рэ мінор Баха і іншыя папулярныя шэдэўры класікі ў адной пастаноўцы!

Навіна! Светлавыя спецэфекты, якія перанясуць вас у іншае меранне за мяжой рэальнасці!

Вы будзеце максімальнае ўцягнены ў дзейства з дапамогай гульні святла і ценю, размаітых колеравых фарбаў, прынцыпу неперапыннага развіцця, а таксама пэўным чынам выстаўленых музычных інструментаў для стварэння эфекту аб’ёмнага гуку.

Літаратурны аповед, убудаваны ў канцэрт, створыць атмасферу неперапыннага развіцця і дазволіць пражыць цэлы калейдаскоп эмоцый, роздумаў і глыбокага душэўнага прасвятлення. А афармленне карцінамі яшчэ больш наблізіць да мастацкай задумы і падорыць эстэтычную асалоду.

Вас чакае ЖЫВЫ ГУК і зачаравальнае спалучэнне музыкі і святла ў выкананні лепшых артыстаў Рэспублікі Беларусь, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў:

Арцём Шаплыка раяль

Аляксандр Данілаў раяль

Анастасія Міклаш флейта

Вікторыя Янушкевіч флейта

Гаар Акапян вакал

Марына Новак скрыпка

Даря Курніеўская скрыпка

Алеся Алесюк альт

Кацярына Бухалава віяланчэль

Уладзіслаў Фаміч кантрабас

Дарян Шахаб гітара

Людміла Хітрова танец

Рудольф Раманаў дэкламатар

Концерт-поэма «Лунный свет»