Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Абанемент “Класіка – гэта класна”: “Гумар у музыцы”

Дата: 11.03.2023 пачатак у 15:00
Катэгорыя: Камерная музыка

Абанемент “Класіка – гэта класна

“ГУМАР У МУЗЫЦЫ

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў


Сёлета цыкл “Класіка – гэта класна!” Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь для дзяцей і ўсёй сям’і выходзіць да сваіх слухачоў ужо ў 12-ы раз!

За гэтыя гады вырасла ўжо нямала дзяцей, якія што палюбілі музыку і нават пачалі займацца на музычных інструментах пад уражаннем ад сустрэч з аркестрам.

І менавіта ў гэтым наш галоўны дырыжор – аўтар і асноўны гэтага цыкла – Яўген Бушкоў бачыць самае важнае заданне.

Некаторыя праграмы асабліва ўпадабаліся нашым маленькім гледачам і таму сёлета мы вырашылі паўтарыць дзве з іх – гэта найзаймальнае “Падарожжа вакол свету за 80 хвілін” і “Гумар у музыцы”. А трэцяя праграма – “Музычны буквар” – будзе зусім новая. У ёй маэстра Бушкоў раскажа маленькім сваім слухачам пра асноўныя літары музычнага алфавіта – ноты, і пра тое як з гэтых літар-нот складаюцца самыя каханыя дзіцячыя песні і не толькі…

Праграму аб музычны гумар і прэзентаваць асабліва не патрабуецца, бо жарты любяць усе! А музычныя – асабліва.

Так, за час канцэрта слухачы змогуць пачуць дасціпныя творы розных вельмі сур’ёзных аўтараў – ад Баха да Сен-Санса, паспрабаваць разабрацца ў тым, што смешнага ў ігры танальнасцяў і што такое музычная пародыя…

Яўген Бушкоў, як і калісьці, застаецца адданы свайму галоўнаму пастулату: на канцэртах цыкла “Класіка – гэта класна!” сумна не будзе нікому!

Абонемент «Классика – это классно»: «Юмор в музыке»