Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

“Каралеўскі бутэрброд”: мюзікл для дзяцей і дарослых

Дата: 02.06.2023 пачатак у 11:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

У дні летніх школьных канікул

Мюзікл для дзяцей і дарослых “КАРАЛЕЎСКІ БУТЭРБРОД”

У аснову сюжэта музычнай казкі для дзяцей была пакладзена “Балада пра каралеўскі бутэрброд” англійскага пісьменніка Алана Мілна – аўтара папулярнай казкі пра Віні-Пуха. Музыку да спектакля напісаў вядомы пецярбургскі кампазітар – заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Георгій Партноў.

“Каралеўскі бутэрброд” – дасціпны, іранічны музычны твор з простым, немудрагелістым сюжэтам. Па даўнейшай англійскай традыцыі Кароль павінен снедаць вылучна аўсянай кашай. Аднойчы раніцай Кароль мяркуе, што надышоў час перапыніць гэту старую добрую традыцыю і патрабуе падаць яму на сняданак бутэрброд – свежы хлеб з вяршковым маслам. Як аднавіць парадак у каралеўстве і ўціхамірыць капрызнага вяльможу?

Галоўны дзейны персанаж у музычнай казцы – Карова Мацільда. Яна свята паважае традыцыі, а Кароль іх парушае. На гэтым будуецца драматургія оперы. У спектаклі ёсць арыя Каровы, арыёза Каралевы пра мармелад, дуэт Пакаёўкі і злоснага Караля і іншыя займальныя эпізоды.

Пацешны сюжэт, яркія музычныя характарыстыкі персанажаў, арыгінальнае афармленне спектакля і самае галоўнае – лёгкая для ўспрымання, блізкая моцартаўскай, музыка – прыцягнуць маленькіх гледачоў і пацешаць дарослых.

Запрашаем!

Кампазітар – Георгій Партноў

Рэжысёр-пастаноўшчык – Ігар Пятроў

Выканаўцы роляў – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі:

Кароль – Дзмітрый Тунік бас

Каралева – Ганна Янкоўская сапрана

Пакаёўка – Марына Дабралёт сапрана

Малочніца – Тамара Рэмез сапрана

Карова – Галіна Сакольнік меца-сапрана

Аўтар – Максім Абравец барытон

Партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў

Таццяна Лясун

«Королевский бутерброд»: мюзикл для детей и взрослых