Вольфганг Амадэй Моцарт (1756–1791)
– Дывертысмент Фа мажор, KV 138
– Сімфонія №29 Ля мажор, KV 201
– Канцэрт №20 рэ мінор для фартэпіяна з аркестрам, KV 466
“ТОЛЬКІ МОЦАРТ”
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі
Яўген Бушкоў
Саліст – Леў Бакіраў (фартэпіяна)
***
Дзіва-дзіця, 13-гадовы піяніст Леў Бакіраў выступіць у канцэрце Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова!
Юны віртуоз, які ў наш час вучыцца ў класе вядомага піяніста Барыса Беразоўскага, – лаўрэат і ўладальнік гран-пры шматлікіх міжнародных конкурсаў (у тым ліку пераможац тэлевізійнага конкурсу “Сіняя птушка”), а таксама нязменны ўдзельнік фестываляў Дзяніса Мацуева, Уладзіміра Співакова, Юрыя Башмета.
Выступленні Льва Бакірава крытыкі каментуюць практычна тымі ж эпітэтамі, што і яго настаўніка: вылучная бегласць пальцаў, незвычайная выразнасць пасажаў, філігранныя трэлі, ад якіх млее душа, і неверагодна прыгожае, крыштальнае тушэ.
Мама піяніста ў адным з інтэрв’ю адзначыла, што для Льва “раяль – гэта зусім самае важнае: абіраючы раней конкурс, у якім варта браць удзел, ён заходзіў у інтэрнэт і насамперш глядзеў, які там раяль, – калі добры, то можна ехаць”. У гэтым таксама выяўляецца блізкасць творчай натуры вучня настаўніку, музыкаванне якога “лёгка, разумна, вольна; ён нібы гаворыць з інструментам – так гутараць даўнія прыяцелі, без пантоў і крыўд”.
Тым больш цікава пачуць Льва Бакірава ў праграме “Толькі Моцарт”, у якой ён сыграе 20-ы канцэрт для фартэпіяна з аркестрам. Чароўную прыгажосць вечара дапоўняць Дывертысмент Фа мажор (KV 138) і Сімфонія №29 Ля мажор (KV 201) аўстрыйскага кампазітара.