А.Вівальдзі – Канцэрт соль мінор для флейты “La Notte” (“Ноч”), op.10 №2
Ж.Маснэ – “Разважанне”
Ф.Кулаў – Вялікае трыа Cоль мажор для дзвюх флейтаў і фартэпіяна, op.119
Ф.Шуберт – “Начная серэнада”
К.Дэбюсі – “Месяцовае святло” з “Бергамаскай сюіты”
І.С.Бах – Арыя з Аркестравай сюіты №3 Рэ мажор
Дж.Качыні – “Ave Maria”
І.С.Бах – Таката і фуга рэ мінор для аргана
Т.Альбіноні – Адажыа соль мінор
Л. ван Бетховен – Саната №14 до-дыез мінор для фартэпіяна “Месяцовая”, ор.27 №2
Шэдэўры класічнай музыкі ў новай інтэрпрэтацыі канцэрта-паэмы “МЕСЯЦОВАЕ СВЯТЛО”!
Унікальная аўтарская распрацоўка тэатра класічнай музыкі “Імпрэсія” у сінтэзе мастацтваў і 3D эфектаў – музыкі, святла, літаратуры, танца і жывапісу!
Пачуццёвы танец прымы-балярыны пад гукі “Месяцовага святла” Дэбюсі і зіхценне месяца, далікатны дуэт флейтаў і чуллівая гісторыя кахання і растанні ў Элегіі Рахманінава, магутнасць і ўрачыстасць аргана сусветна вядомай Такаты і фугі рэ мінор Баха і іншыя папулярныя шэдэўры класікі ў адной пастаноўцы!
Навіна! Светлавыя спецэфекты, якія перанясуць вас у іншае меранне за мяжой рэальнасці!
Вы будзеце максімальнае ўцягнены ў дзейства з дапамогай гульні святла і ценю, размаітых колеравых фарбаў, прынцыпу неперапыннага развіцця, а таксама пэўным чынам выстаўленых музычных інструментаў для стварэння эфекту аб’ёмнага гуку.
Літаратурны аповед, убудаваны ў канцэрт, створыць атмасферу неперапыннага развіцця і дазволіць пражыць цэлы калейдаскоп эмоцый, роздумаў і глыбокага душэўнага прасвятлення. А афармленне карцінамі яшчэ больш наблізіць да мастацкай задумы і падорыць эстэтычную асалоду.
Вас чакае ЖЫВЫ ГУК і зачаравальнае спалучэнне музыкі і святла ў выкананні лепшых артыстаў Рэспублікі Беларусь, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў:
Анастасія Міклаш флейта
Вікторыя Янушкевіч флейта
Дар‘я Курніеўская скрыпка
Марына Новак скрыпка
Алеся Алесюк альт
Алеся Парошына віяланчэль
Андрэй Нікітскі кантрабас
Кацярына Іванова арган/клавесін
Гаар Акапян вакал
Надзея Філіпава танец
Дар‘ян Шахаб гітара
Арцём Шаплыка раяль
Аляксандр Данілаў раяль
Уладзіслаў Даніловіч чытар