ДЗЯРГАЙ АНДРЭЙ МІХАЙЛАВІЧ
(кларнет, беларускія народныя інструменты)
У 1993 годзе скончыў Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча ім. М.І. Глінкі па класе кларнета, у 1998 годзе – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры.
Працаваў у якасці артыста аркестра Белдзяржтэлерадыёкампаніі, ансамблі народнай музыкі «Свята» (1993–2000), Беларускім дзяржаўным Акадэмічным ансамблі «Харошкі» (2000–2018), ансамблі «Крыжачок» і іншых калектывах.
Андрэй Дзяргай прымаў актыўны ўдзел у канцэртных мерапрыемствах рознага ўзроўню ў якасці саліста і ў складзе ансамбля на розных сцэнічных пляцоўках у Беларусі і за мяжой (Польшча, Літва, Італія, ЗША і інш.).
У штаце Філармоніі для дзяцей і юнацтва Белдзяржфілармоніі на пасадзе артыста-саліста-інструменталіста Андрэй Дзяргай працуе з 2018 года. Вядзе актыўную канцэртную і гастрольную дзейнасць. Выступае ў складзе розных творчых груп у музычна-адукацыйных праграмах для дзяцей і юнацтва на сцэнічных пляцоўках навучальных устаноў г. Мінска і Мінскай вобласці. З вялікім поспехам выступае ў складзе творчай групы артыстаў пад кіраўніцтвам музыказнаўцы Надзеі Тулінавай у канцэртнай праграме для дзяцей «Падарожжа па беларускіх народных святах», у якой дэмаструе высокі выканальніцкі ўзровень.
Андрэй Дзяргай дасканала валодае многімі беларускімі народнымі духавымі інструментамі (дудачка, дуда, жалейка і інш.).