вакальная і інструментальная музыка з вядомых кінафільмаў
20 чэрвеня 2023 года (аўторак) у Малой зале імя Р.Шырмы Беларуская дзяржаўная філармонія прэзентуе новы аўтарскі праект – канцэртную праграму “ПАПУЛЯРНАЯ КІНАМУЗЫКА”.
У канцэрце прагучыць вакальная і інструментальная музыка з вядомых кінафільмаў: “У джазе толькі дзяўчыны”, “Іронія лёсу, або З добрым парам!”, “Дзяўчаты”, “Desperadо”, “Піраты Карыбскага мора” і інш.
Музыка да кінастужак нікога не пакідае абыякавым. Чароўныя ноты музычных твораў знаходзяць шлях да сэрца кожнага гледача. Музыка выступае ў ролі нябачнага апавяданніка, дасягаючы самай галоўнай мэты – узмацняе эмоцыі гледача.
Знакамітыя, а часам і легендарныя тэмы, якія будуць выкананы ў канцэрце, захопяць не толькі заўзятых кінаманаў, але і ўсіх праўдзівых знатакоў добрай музыкі. Запрашаем вас, дарагія гледачы, ва ўтульную камерную залу Беларускай дзяржаўнай філармоніі! Падарыце сабе і сваім блізкім гэты незабыўны кінаканцэрт!
У канцэрце возьмуць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі:
Ганна ЯНКОЎСКАЯ / сапрана
Марына ДАБРАЛЁТ / сапрана
Святлана ЕЎТУХ / сапрана
Галіна САКОЛЬНІК / меца-сапрана
саліст Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра
Уладзіслаў ДАНІЛОВІЧ / барытон
Яўгеній АНДРЫЦА / тэнар
Наталля ЗМІТРОВІЧ / домра
Уладзімір КОЗІН / гітара
Андрэй ДЗЯРГАЙ / кларнет
Анатоль ЦЯЛЬЦОЎ / баянны
Аляксандр ВІТКО / тэрменвокс
Партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў Сяргей ВАЙНІЦКІ
Вядучая – Дар’я ВІТКО