Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

Музыкантаў Аляксандр (фартэпіяна)

Аляксандр Музыкантаў скончыў Рэспубліканскі музычны каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (класы Л.М.Бондаравай і прафессара З.В.Качарскай), БДАМ, магістратуру акадэміі (клас прафесара З.В.Качарскай) і аспірантуру Каралеўскага каледжа музыкі ў Лондане (клас прафесара В.Латарш, прысуджана ступень «Master of Music in Advance Performance»).

Падчас навучання ў каледжы і акадэміі пра Аляксандра быў зняты фільм з цыклу «Грант», таксама яму было прысвечана некалькі радыёперадач. Лаўрэат Міжнароднага конкурсу піяністаў «Мінск-2000" (Мінск, Беларусь, 2000 – І прэмія), Міжнароднага конкурсу піяністаў памяці Э.Гілельса (Адзеса, Україна, 2006 – VI прэмія), Міжнароднага конкурсу «Jeunesses Musicales» (Белград, Сербія, 2009 – IV прэмія). Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Браў удзел у майстар-класах А.Вайсенберга, Д.Башкірава, П.Бадуры-Скоды, В.Лабанава, П.Гілілава, дамы-камнадора Ф.Уотэрман, І.Голана.

Выступаў з канцэртамі ў якасці саліста і ў складзе камерных ансамбляў у Польшчы, Германіі, ЗША, Швецыі, Швейцарыі, Бельгіі, у тым ліку ў такіх вядомых залах як «Saal Cortot» у Парыжы, «Concert Noble» у Брусэлі, а таксама «Cadogan Hall» «Royal Albert Hall» і «Steinway Hall» у Лондане. Супрацоўнічаў з дырыжорамі М.Венгеравым, Х.Эрлам, А.Анісімавым, К.Ніксан-Лэйн, Й.Дамаркасам, П.Вандзілоўскім, М.Казінцом, Я.Сцепанцовым.

З 2007 года А.Музыкантаў з'яўляецца салістам канцэртна-гастрольнага аддзела Белдзяржфілармоніі.