Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



“Навагодні “Контра-Брамс”: Андрэй Шынкевіч (кантрабас), Аляксандр Музыкантаў (фартэпіяна)

Дата: 30.12.2025 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

І.Брамс, Г.Фарэ, Р.Штраус, музычныя сюрпрызыы

“НАВАГОДНІ “КОНТРА-БРАМС

лаўрэаты міжнародных конкурсаў

Андрэй Шынкевіч (кантрабас)

Аляксандр Музыкантаў (фартэпіяна)

***

30 снежня ў слухачоў будзе дзіўная магчымасць бліжэй пазнаёміцца з пышным гучаннем кантрабаса. На сцэне Малой залы імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў руках выбітнага выканаўца Андрэя Шынкевіча кантрабас пераўвасобіцца з аркестравага інструмента ў саліруючы.

Выразныя і прыемныя слыху нізкія частасці кантрабаса, ахутаныя далікатнымі гукамі раяля ў выкананні лаўрэата міжнародных конкурсаў і вядучага саліста філармоніі Аляксандра Музыкантава, адродзяць яркія музычныя выявы І.Брамса, Г.Фарэ і Р.Штрауса.

Салістаў канцэрта не пакідае абыякавымі той факт, што кантрабас і раяль інструменты не толькі акадэмічнай музыкі, але і джазавай, танга і іншых музычных жанраў.

Гэты святочны вечар будзе поўны добрай музыкі, прыемнага камунікавання і музычных сюрпрызаў.

Чакаем вас на нашым канцэрце!

 

«Новогодний «Контра-Брамс»: Андрей Шинкевич (контрабас), Александр Музыкантов (фортепиано)