Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

Палякоў Аляксандр (фартэпіяна)

Палякоў Аляксандр (фартэпіяна)

Аляксандр Палякоў нарадзіўся 21 ліпеня ў 1983 годзе ў горадзе Орша Віцебскай вобласці.
Першае музычную адукацыю атрымаў у Музычнай школе горада Оршы.
У 1995 годзе паступіў у Рэспубліканскі музычны каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі горада Мінска (клас І.І.Барташэвіч).
З 2003-2008 займаўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў класе заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Ю.М.Гільдзюка. У 2010 годзе скончыў магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Неаднаразова прымаў удзел у розных майстар-класах у выбітных музыкантаў свету: Д.Башкірава (Расія), П.Донахаў (Вялікабрытанія), М. д'Альберто (Францыя), С.Маркарава (Францыя), Э.Тавасцiерна (Фінляндыя), В.Мішчукf (Расія), А.Паначэўнага (Беларусь).
З 2008 года з'яўляецца салістам Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
На працягу творчага жыцця неаднаразова выступаў з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь і Сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі, з Камерным аркестрам Брэсцкай абласной філармоніі і ансамблем салістаў «Парцiта». Супрацоўнічаў з дырыжорамі: А.Анісімаў, А.Разумаў, А.Лясун, В.Воліч, В.Прылепін, У.Собалеў (Расія), П.Дэстра (Італія).
Канцэрты выканаўцы праходзілі ў гарадах Беларусі, Расіі, Польшчы, Францыі, Італіі, Германіі, Іспаніі, Аўстрыі, Фінляндыі.
Браў удзел у прэстыжных міжнародных фестывалях: Фестываль мастацтваў (Гомель, Беларусь), Міжнародны фестываль «Музычная восень», «Мінская вясна» (Мінск, Беларусь), «Р.Шуман і яго сябры» (Золінген, Германія), Дні культуры Мiнска ў Маскве, «Dialogs» (фестываль сучаснай музыкі, Мінск), «Extra Piano Festival» (Францыя), «Гукі Лемпаалла» (Фінляндыя), Міжнародны фестываль мастацтваў імя А.Ванграўца (Польшча) і інш.
Пераможца юнацкіх конкурсаў.
Ўдастоены залатога медаля і I прэміі на Першых Міжнародных Дэльфійскіх гульнях мастацтваў (Бранск, Расія), II прэміі і званні лаўрэата на Міжнародным конкурсе піяністаў (Тальяці, Расія).
З'яўляецца стыпендыятам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Удзельнічае ў культурных міжнародных і консульскіх праектах, супрацоўнічае з Інстытутам Польскім у Мінску.
Выступленнi музыканта атрымалi высокую ацэнку прэсы, як у Беларусі, так і за мяжой (Украіна, Расія, Эстонія, Францыя, Іспанія).
Нараўне з канцэртнай дзейнасцю музыкант займаецца і педагагічнай. З 2010 года з'яўляецца выкладчыкам Дзіцячай музычнай школы №10 імя Я.Глебава, а з 2014 года – выкладчыкам спецыяльнага фартэпіяна Рэспубліканскага музычнага каледжа пры БДАМ.
Пастаянны член журы юнацкіх конкурсаў фартэпіяннай музыкі: «Музычная кропель», «Музычныя іскрынкі», «Конкурс фартэпіяннай музыкі имя М.Грушвiцкага».
А.Палякоў - адзін з яркіх і найталенавітых выканаўцаў Беларусі. Музыкант ў свае маладыя гады валодае шырокім рэпертуарам, асабліва ярка выяўляючы сябе ў творах рамантычнай эпохі. Яго выканальнiцкай манеры ўласціва своеасаблівасць і пераканаўчасць інтэрпрэтацыі; уменне ярка і лагічна выбудоўваць форму спалучаецца ў ім з высокай тэхнікай выканання.