Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



“Ад Баха да П’яцолы”

Дата: 08.11.2025 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка


Праект Кацярыны Мішчанчук “АД БАХА ДА П’ЯЦОЛЫ

“ЧАРОЎНЫ СВЕТ НОВЫХ ГАРЫЗОНТАЎ

лаўрэаты міжнародных конкурсаў

Нікан Мазаль (скрыпка)

Лу Сычэнь (скрыпка, Кітай)

струнны квартэт:

Кацярына Мішчанчук (скрыпка)

Алеся Тарасенка (скрыпка)

Алена Прановіч (альт)

Елізавета Галушка (віяланчэль)

У канцэрце бяруць удзел

Андрэй Нікіцкі (кантрабас)

Варвара Царук (клавесін)

Вядоўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Мішчанчук

*Канцэрт у адным аддзяленні

***

8 лістапада ў Малой зале імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца прэм’ера новага праекта Кацярыны Мішчанчук “Ад Баха да П’яцолы”. У першым канцэрце праекта – “Чароўны свет новых гарызонтаў”, прагучыць музыка розных эпох і жанраў, пачынаючы ад духоўнай музыкі І.С.Баха да эмацыйнага і жарснага танга А.П’яцолы. Таксама будуць выкананы знакамітыя творы В.А.Моцарта, А.Вівальдзі, І.Гайдна, Э.Элгара, П.Чайкоўскага, Д.Шастаковіча, Ф.Крэйслера, Я.Глебава, Э.Маленхаўэра.

«От Баха до Пьяцоллы»